28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць вайсковай тэхнікі РФ ля межаў Украіны вырасла ўтрая

12

На многіх транспартных сродках нумарныя і апазнавальныя знакі адсутнічаюць, вайскоўцы знялі знакі адрознення з формы.

Расея цягам тыдня збірае войскі і сотні адзінак ўзбраення, у тым ліку мабільныя ракетныя ўстаноўкі, танкі і артылерыю на часовай базе каля ўкраінскай мяжы, паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на Reuters.

Колькасць вайсковай тэхнікі на Кузьмінскім палігоне, што за 50 км ад мяжы, цяпер у тры разы большая, чым сёлета ў сакавіку. Пры гэтым на многіх транспартных сродках нумарныя і апазнавальныя знакі адсутнічаюць, вайскоўцы знялі знакі адрознення з іх формы.

Фота: Reuters

Паводле звестак журналістаў, узбраенне, якое знаходзіцца на гэтай базе, уключае ўсе віды зброі, якія Расея і раней выкарыстоўвала ў Данбасе. Так цягам чатырох дзён, пачынаючы з суботы, карэспандэнты зафіксавалі чатыры таварныя цягнікі з вайсковай тэхнікай і жаўнерамі, якія прыбылі на станцыю каля Растова. Яшчэ прыкладна палова гэтай колькасці тэхнікі прыбыла да Кузьмінскага палігону па аўтамабільнай дарозе.

Больш за тое, цягнікі з вайсковай тэхнікай штодня прыбываюць і на станцыю Мацвееў Курган. Адзін з іх, які прыбыў у аўторак, перавозіў 16 танкаў Т-72 і некалькі вайсковых грузавікоў.

У агульнай складанасці за чатыры дні было прывезена 26 танкаў, блізу 30 установак Ураган, некалькі дзесяткаў грузавікоў, а таксама некалькі бронетранспарцёраў і самаходных гаўбіц.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках