19 красавiка 2024, Пятніца, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свет адзначае Міжнародны тыдзень зніклых людзей

3
Свет адзначае Міжнародны тыдзень зніклых людзей

Апошні тыдзень траўня аб'яўлена ЮНЕСКА Міжнародным тыднем зніклых людзей.

Кожны апошні тыдзень у траўні адзначаюць Міжнародны тыдзень зніклых людзей - хваравіты напамін пра тое, што тысячы сем'яў усё яшчэ чакаюць інфармацыю пра лёсы іх любімых, якія зніклі, і тысячы зніклых людзей чакаюць вызвалення з невядомых турмаў, дзе яны знаходзяцца ў зняволенні. Міжнародны тыдзень зніклых людзей быў ініцыяваны Лаціна-Амерыканскай Федэрацыяй асацыяцый сем'яў зніклых і затрыманых людзей (FEDEFAM), якая затым была падхопленая сем'ямі зніклых ва ўсім свеце, паведаміла сайту charter97.org прэс-служба грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем».

Міжнародная кааліцыя супраць гвалтоўных знікненняў (ICAED) і яе 53 арганізацыі - сябры праводзяць кампанію за ўніверсальную ратыфікацыю і ўкараненне Міжнароднай канвенцыі для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў, за прызнанне кампетэнцыі Камітэта ААН аб гвалтоўных знікненнях і ўвядзенне ў сілу мясцовага заканадаўства, што лічыць гвалтоўныя знікненні злачынствам . Гэта - найбольш сімвалічны шлях аддаць даніну зніклым і іх сем'ям.

Міжнародная канвенцыя для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў была прынятая 20 снежня 2006 года і увайшла ў дзеянне 23 снежня 2010 года. Вельмі важна прызнаць, што вынікі кампаніі, якая праводзіцца сем'ямі зніклых людзей супраць парушэнняў правоў чалавека, якія ўключаюць гвалтоўныя знікненні, адбіліся ў гэтай Канвенцыі. Кожная дзяржава-удзельнік робіць адпаведныя захады для забеспячэння таго, каб гвалтоўныя знікненні кваліфікаваліся ў якасці правапарушэння ў ягоным крымінальным праве, і таксама вызначае ў сваім унутраным заканадаўстве, што шырока распаўсюджаная або сістэматычная практыка гвалтоўных знікненняў з'яўляецца злачынствам супраць чалавечнасці. Міжнародная канвенцыя для абароны ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў таксама ахоўвае права кожнага чалавека не падвяргацца гвалтоўнаму знікненню, права ведаць праўду і права на правасуддзе і кампенсацыю.

Сёлета напярэдадні тыдня зніклых людзей Міжнародная Кааліцыя супраць гвалтоўных знікненняў (ICAED), у якую ўваходзяць 53 арганізацыі, уключаючы «Мы памятаем», выступіла з адмысловай заявай.

«У той час, як мы вітаем дасягненні Міжнароднай Канвенцыі для абароны ўсіх асоб супраць гвалтоўных знікненняў, феномен гвалтоўных знікненняў застаецца абуральнай рэальнасцю ў пэўных рэгіёнах свету. Усё яшчэ 43 тысячы 250 выпадкаў з 88 краін знаходзяцца пад актыўным разглядам Рабочай групы ААН аб гвалтоўных і недобраахвотных знікненнях (WGEID), як паказана ў яе справаздачы за 2014 год.Так як сем'і зніклых асцерагаюцца рэпрэсій, прыніжэнне гэтых звестак застаецца галоўнай праблемай, і можна з вялікай пэўнасцю выказаць здагадку, што гэтая лічба адлюстроўвае толькі частку ўсіх знікненняў.

Больш за тое, міжнародныя НДА адзначаюць пагаршэнне сітуацыі ў некалькіх дзяржавах - напрыклад у Мексіцы і Пакістане. Рабочая група ААН аб гвалтоўных і недобраахвотных знікненнях (WGEID) паказала на гвалтоўныя знікненні ў Паўночнай Карэі і Сірыі як злачынствы супраць чалавечнасці праз іх шырокае распаўсюджванне і сістэматычнае паўтарэнне.

Канвенцыя цяпер налічвае 94 подпісы і 46 ратыфікацый дзяржавамі-удзельнікамі, што азначае, што 48 краін не ўкаранілі Канвенцыю ў сваё ўнутранае заканадаўства, і, фактычна, індывіды не могуць карыстацца правамі, якія ўтрымліваюцца ў міжнародным інструменце - правам на эфектыўны сродак судовай абароны, правам ведаць праўду, правам на кампенсацыю. Гэта вельмі павольны рух для падпісання і ратыфікацый Канвенцыі ў параўнанні з 43 250 якія застаюцца нерасследаванымі выпадкамі знікненняў, якія знаходзяцца пад кантролем рабочай групы ААН аб гвалтоўных і недобраахвотных знікненнях (WGEID)», - гаворыцца ў заяве.

Міжнародная кааліцыя супраць гвалтоўных знікненняў заклікае ўрады, якія яшчэ не падпісалі і не ратыфікавалі Канвенцыю, зрабіць гэта без далейшага прамаруджання.

«З 94 падпісантаў і 46 ратыфікацый дзяржавамі - сябрамі, толькі 14 Лаціна-Амерыканскіх дзяржаў ратыфікавалі Канвенцыю. Азія мае вельмі павольны тэмп у падпісанні. Камбоджа з'яўляецца адзінай дзяржавай у Паўднёва-Усходняй Азіі, што ратыфікавала Канвенцыю. У той час, як маюцца паведамленні пра тысячы выпадкаў знікненняў у Пакістане, гэтая краіна не падпісала і не ратыфікавала Канвенцыю. Аднак важна адзначыць, што Філіпіны першымі ў Азіі прынялі закон, які стаў паваротнай вяхой, што прызнае гвалтоўныя знікненні злачынствам. У Еўропе 22 дзяржавы падпісалі Канвенцыю і 14 дзяржаў ратыфікавалі яе. У Паўночнай Амерыцы ні ЗША, ні Канада не падпісалі Канвенцыю. Што тычыцца Афрыкі - тут толькі 10 ратыфікацый і 19 подпісаў. Застаецца праблемай і павольнае прызнанне кампетэнцыі Камітэта ў гвалтоўных знікненнях (CED). Гэты камітэт кантралюе ўкараненне Канвенцыі дзяржавамі-сябрамі, і адмову прызнаваць ягоную кампетэнцыю падвяргае небяспецы эфектыўнасць укаранення Канвенцыі.

У сувязі з Міжнародным тыднем зніклых людзей, сёлета Міжнародная кааліцыя супраць гвалтоўных знікненняў і яе 53 арганізацыі - сябры заклікаюць урады, якія яшчэ не падпісалі і не ратыфікавалі Канвенцыю і якія яшчэ не ўвялі ў дзеянне ўнутранае заканадаўства супраць знікненняў, зрабіць гэта без далейшага прамаруджання.

Падпісаць і ратыфікаваць канвенцыю зараз! Прызнаць кампетэнцыю камітэта ў гвалтоўных знікненнях! Кваліфікаваць ва ўнутраным заканадаўстве гвалтоўныя знікненні як злачынства! Забяспечыць справядлівасць і права для ўсіх зніклых, іх сем'яў і ўсяго грамадства! Спыніць гвалтоўныя знікненні зараз жа!» - адзначаюць у заяве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках