24 красавiка 2024, Серада, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску вывесілі банер «Лукашэнка, сыходзь!»

8

Расцяжка з такім лозунгам была замацаваная на мосце над ажыўленай трасай Менск - Берасце на выездзе са сталіцы.

Як стала вядома charter97.org, актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі гэтую акцыю на знак салідарнасці з палітвязнем Юрыем Рубцовым, суд над якім праходзіць сёння ў Пружанах.

На ўчорашнім пасяджэнні суду Юры Рубцоў таксама прадэманстраваў гэты лозунг у выглядзе тату на грудзі.

У Менску вывесілі банер «Лукашэнка, сыходзь!»

Нагадаем, што 6 кастрычніка 2014 суд Цэнтральнага раёна Менска прыгаварыў 53-гадовага Юрыя Рубцова да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (ВУАТ), аднак з улікам амністыі рэальны тэрмін пакарання быў скарочаны да паўтара года. Рубцова абвінавацілі ў абразе суддзі суда Савецкага раёна Кірыла Палулеха, які вёў у дачыненні да яго адміністрацыйны працэс пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях» 28 красавіка 2014 у Менску (арт. 391 КК).

Адбываючы пакаранне ў ВУАТ у вёсцы Куплін, асуджаны актывіст адмаўляўся працаваць праз нізкі заробак. Рубцоў патрабаваў забяспечыць яго працай з сярэднім заробкам па краіне (600 даляраў ЗША ў эквіваленце). Гэта і стала падставай для распачынання новай крымінальнай справы.

Да суда Юрыя Рубцова ўтрымлівалі ў следчым ізалятары горада Баранавічы (Берасцейская вобласць). 6 красавіка гомельскі актывіст абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць вылучаных яму абвінавачванняў, паколькі ўважаў абедзве крымінальныя справы ў дачыненні да яго сфабрыкаванымі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках