25 красавiка 2024, Чацвер, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за ўсё ў Беларусі падаражэлі капуста і морква

6
Больш за ўсё ў Беларусі падаражэлі капуста і морква

Кошты на харчовыя тавары ў Беларусі ў красавіку 2015 у дачыненні да снежня 2014 выраслі на 5,4%.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, піша «Интерфакс».

У красавіку 2015 у параўнанні з сакавіком гэтага года кошты на прадукты харчавання выраслі на 0,7%.

У студзені-красавіку 2015 кошты на харчовыя тавары выраслі ў дачыненні да аналагічнага перыяду 2014 на 17%.

Кошт мінімальнага набору прадуктаў харчавання ў красавіку 2015 у параўнанні з сакавіком знізіўся на 0,03%, снежнем 2014 - вырас на 8,6%, красавіком мінулага года - на 15,7%.

Акрамя таго, у камітэце паведамілі, што з пачатку года больш за ўсё падаражэлі белакачанная капуста (на 86,2%), морква (на 45,4%), памідоры (45,3%), яблыкі (41,1%), марожаная рыба (28,2%), салёны селядзец (25,7%), алей (24,2%), бульба (20,2%).

З пачатку года знізіліся кошты на свініну (акрамя бескасцёвага мяса) - на 14,5%, свежыя агуркі і ялавічыну (4,9%), куры (1,6%), масла (0,4%), кефір і яйкі (0,1%).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках