16 красавiка 2024, aўторак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турысты ў Вільні будуць плаціць новы падатак?

5
Турысты ў Вільні будуць плаціць новы падатак?

Турыстам, якія прыехалі ў Вільню, у будучыні прыйдзецца выдаткоўваць больш - у сталіцы Літвы плануюць увесці падатак «на падушку».

Такі падатак на літоўскіх курортах за кожную ноч павінны плаціць усе, хто адпачывае. Мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус сказаў, што гэтыя грошы пойдуць у фонд маршрутаў, які плануюць стварыць, піша ru.DELFI.lt.

«Мы сустракаліся з Літоўскай асацыяцыяй гатэляў і рэстарацый, якая зразумела выказалася, што яны схільныя абмяркоўваць гэтае пытанне, калі ўсё будзе праходзіць у не дыскрымінацыйных умовах і калі гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя для прыцягнення турыстаў і ў гэтым будзе ўдзельнічаць мэрыя. Мне гэта здаецца лагічным», - сказаў мэр.

З ягоных слоў, канчатковага пагаднення ў гэтым пытанні пакуль няма.

Гэтая плата можа з'явіцца з наступнага года, але спачатку трэба вызначыцца, у якой юрыдычнай форме будзе дзейнічаць фонд.

На сёння падатак «на падушку» спаганяюць у Друскінінкай, Бірштанасе (па 0,58 еўра) і Паланзе (0,3 еўра).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках