26 красавiка 2024, Пятніца, 23:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што аўсяная каша ратуе ад цукровага дыябету

2
Навукоўцы высветлілі, што аўсяная каша ратуе ад цукровага дыябету

Ужыванне ў ежу абалоніны зніжае рызыку захворвання дыябетам.

Навукоўцы з Нарвежскага ўніверсітэта навукі і тэхналогіі ды Імперскага каледжа ў Лондане прыйшлі да высновы, што аўсяная каша зніжае рызыку захворвання на цукровы дыябет, піша Medical News Today. Карысныя ўласцівасці гэтай ежы - у вялікай колькасці абалоніны ў аўсяных зернях.

Нарвежскія спецыялісты высветлілі, што ў людзей, у чыім рацыёне была высокая колькасць абалоніны - больш за 26 грам на дзень, на 18 адсоткаў зніжалася рызыка развіцця дыябету ў параўнанні з людзьмі, якія з'ядалі менш за 19 грам гэтага рэчыва, піша korrespondent.net.

Навукоўцы таксама правялі даследаванне, у якім узялі ўдзел 10 тысяч людзей, якія пакутуюць ад цукровага дыябету другога тыпу. Яны прааналізавалі іх рацыён і змест ужывальных прадуктаў.

Паводле атрыманых звестак, у дыябетыкаў, якія ўжываюць на дзень 10 грам агульнай абалоніны, рызыка развіцця дыябету зніжаецца на 9 адсоткаў. Пры гэтым, павялічваючы спажывання збожжавых валокнаў яшчэ на 10 грам, гэты паказчык узрастае да 25 адсоткаў.

Са слоў спецыялістаў, такая тэндэнцыя звязаная з тым, што каша спрыяе пахуданню, а здаровая вага зніжае небяспеку развіцця дыябету.

Акрамя таго, навукоўцы з Нарвежскага ўніверсітэта звяртаюць увагу на тое, што менавіта зерневая абалоніна забяспечвае найлепшую абарону. Да прыкладу, фруктовыя валокны не валодаюць такімі ўласцівасцямі.

Адзначым, што добрымі крыніцамі зерневай абалоніны з'яўляюцца таксама дзікі і карычневы рыс, мюслі, кукурузныя шматкі і хлеб з цэлага зерня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках