18 красавiка 2024, Чацвер, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Стахаевіч: Эканамічны крызіс у Беларусі будзе толькі паглыбляцца

8
Алег Стахаевіч: Эканамічны крызіс у Беларусі будзе толькі паглыбляцца
Алег Стахаевіч

Для грамадзян гэта азначае толькі адсутнасць годных заробкаў, галодныя сям'і, нездаволенасць сабой і жыццём.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў прафзвязавы актывіст Алег Стахаевіч.

- Усё больш беларускіх прадпрыемстваў пераходзіць на няпоўны працоўны тыдзень. Як вы пракаментуеце гэты факт, з пазіцыі абароны правоў работнікаў?

- Вядома, у ідэале, лепш за ўсё было б ствараць на прадпрыемствах незалежныя прафзвязы. Таму што правы працоўных прасцей у такім выпадку абараніць разам з незалежным прафзвязам. А генезіс гэтай праблемы я бачу ў некампетэнтнасці тых, хто адказвае за збыт прадукцыі. Амаль увесь мэнэджмэнт і адміністрацыі на нашых прадпрыемствах - не нанятыя ў выніку конкурснага адбору, а прызначаныя, пастаўленыя «па ўказцы». Вынік мы бачым са стану асобных прадпрыемстваў і ўсёй Беларусі. Рыба гніе з галавы.

- Гэта ж можна сказаць і пра іншыя прадпрыемствы Беларусі?

- Вядома. Сацыяльныя гарантыі скарачаюцца. І адбываецца гэта, у першую чаргу, таму, што работнікі дазваляюць так з сабой паступаць. Дазваляюць «закручваць гайкі» і маўчаць. А на «Беларуськаліі» ў Салігорску такой тэндэнцыі няма. Усё таму што там - «касцяк» Беларускага незалежнага прафзвязу. Пра тое, што ёсць такі інструмент абароны сваіх правоў, як незалежны прафзвяз - ведаюць многія на прадпрыемствах. Але не ўсе гатовыя яго ў сябе ствараць. Вобразна кажучы: калі паміраючы ад смагі сядзіць ля калодзежа і прадаўжае паміраць ад смагі - гэта вельмі сумная з'ява.

- А з якіх прычын калектывы не ідуць на стварэнне незалежных прафзвязаў?

- Галоўная прычына - гэта страх. Ёсць прадпрыемствы, якія яшчэ не сутыкаліся з рэпрэсіямі ўладаў. У іх такога страху пакуль яшчэ няма. Але ў іх іншая праблема - гэта ментальнасць утрыманцаў: хтосьці павінен прыйсці і замест іх развязаць усе іх праблемы. Бывала, што на мяне выходзілі прадстаўнікі калектываў з просьбай дапамагчы развязаць пэўныя праблемы. Але пры больш канкрэтнай размове выяўлялася, што яны не гатовыя да актыўнай і сістэмнай працы для стварэння незалежнага прафзвязу, а хочуць, каб проста хтосьці з боку прыйшоў і развязаў іх праблемы... А там, дзе ўжо былі рэпрэсіі ўладаў, вядома ж, пануе страх. І людзі не разумеюць, што страх трэба пераадольваць дзеяннем, інакш не нельга ад яго пазбавіцца.

- Як вашы прагнозы з нагоды сённяшняга эканамічнага крызісу ў Беларусі ды ўзніклых праз яго сацыяльных праблем?

- Крызіс будзе толькі паглыбляцца. Мы не адпавядаем патрабаванням інфармацыйнага 21-га стагоддзя. Наша прамысловасць за 20 гадоў цяперашняй улады ўвогуле не развівалася. Суровая праўда такая, што ў 21-м стагоддзі паняцця «стабільнасць» наогул не існуе. Ёсць ці развіццё, ці дэградацыя. На сёння наша прамысловасць дэградавала настолькі, што яна вырабляе нікому не патрэбную прадукцыю. Яна не запатрабаваная нават з самымі нізкімі коштамі. І каб выправіць сітуацыю, патрэбна нават не «мадэрнізацыя» - гэта занадта слабое слова. Патрэбна будзе татальная рэканструкцыя ўсёй прамысловасці і бізнэс-схем. А без гэтага ўсё будзе толькі пагаршацца з часам. А для грамадзян Беларусі гэта азначае адсутнасць годных заробкаў, галодныя сям'і, нездаволенасць сабой і жыццём.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках