19 красавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Яцэнюк: Расея з'яўляецца пагрозай для NATO і вольнага свету

Арсень Яцэнюк: Расея з'яўляецца пагрозай для NATO і вольнага свету
Арсень Яцэнюк
ФОТА: AGENCY GETTY IMAGES

NATO на гэтым этапе ўжо ўсведамляе пагрозу з боку Расеі для цывілізаванага свету, у тым ліку для краін-чальцоў альянсу.

Пра гэта прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк заявіў падчас 8-га Кіеўскага форуму ў бяспецы ў чацвер, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Я мяркую, што NATO ўсвядоміла: Расея не супрацоўнічае, яна з'яўляецца пагрозай для вольнага свету, у тым ліку для краін NАТО", - сказаў ён.

На ягоную думку, менавіта таму NATO практычна спыніла супрацоўніцтва з РФ.

Яцэнюк нагадаў, што гэтаму спрыялі паводзіны Расеі цягам апошняга часу, калі Масква адпраўляла на Захад свае караблі, субмарыны ды самалёты, якія парушалі паветраныя і марскія межы, пішуць "Украінскія навіны".

Раней Яцэнюк таксама заклікаў Захад спрыяць стварэнню больш магутных УСУ. "І ў выпадку, калі вы падтрымаеце Украіну, падтрымаеце стварэнне больш магутных Узброеных сіл Украіны, то мы будзем гатовыя абараняць і вашыя межы, межы Еўрапейскага Звязу, бо Расея з'яўляецца пагрозай бяспецы ЕЗ і ўсяму вольнаму свету", - сказаў ён.

Яцэнюк дапускае, што пры падачы заяўкі Украіны на сяброўства ў NATO цягам найбліжэйшага часу яе падтрымаюць не ўсе чальцы Альянсу. "Усе выдатна разумеюць тое, што на сённяшнім этапе, нават калі мы пададзім заяўку ў NATO, я не думаю, што будзе аднагалоснае галасаванне краін-чальцоў NATO", - сказаў прэм'ер.

На ягоную думку, неабходна напоўніцу выкарыстаць траставыя фонды NATO ў падтрымку Украіны. Таксама Яцэнюк дадаў, што Украіна рана ці позна стане сябрам альянсу і Еўрапейскага Звязу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках