У КДБ адхрышчваюцца ад арышту расейскага бізнэсоўца
2- 29.05.2015, 10:37
- 9,010
У КДБ Беларусі сцвярджаюць, што не маюць дачынення да затрымання члена савета дырэктараў горназдабыўнай кампаніі «Інтэргеа» Максіма Фінскага.
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.
«У СІЗА КДБ Максім Фінскі не ўтрымліваецца, Камітэт не датычны да яго затрымання», - сказаў Дзмітрый Пабяржын.
Раней у беларускіх і расейскіх СМІ паведамлялася што Максім Фінскі быў затрыманы ў Нацыянальным аэрапорце Менск і знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Паведамлялася, што ў дачыненні да Максіма Фінскага распачатая крымінальная справа паводле ч. 4 арт. 159 КК Расеі (махлярства, здзейсненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйнай суме).
Максім Фінскі з'яўляецца партнёрам расейскага мільярдэра Міхаіла Прохарава.