25 красавiка 2024, Чацвер, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр абароны Польшчы: Расея рыхтуе агрэсіўны сцэнар для Украіны

3
Міністр абароны Польшчы: Расея рыхтуе агрэсіўны сцэнар для Украіны
Томаш Семоняк

Відавочна, што менскія дамоўленасці не з'яўляюцца эфектыўнымі.

Міністр абароны Польшчы Томаш Семоняк выказаў занепакоенасць новымі планамі Расеі ўзмацніць ціск на Украіну, паведамляе УНН са спасылкай на TVN24.

«Вельмі ўважліва мы сочым разам з NATO за нашымі ўсходнімі межамі. Відавочна, што менскія дамоўленасці не з'яўляюцца эфектыўнымі», - сказаў Семоняк.

Са слоў міністра абароны Польшчы, Расея рыхтуе «агрэсіўны сцэнар» у дачыненні да Украіны.

Раней міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што групы баевікоў на Данбасе ўзброены лепш, чым асобныя еўрапейскія войскі. З ягоных слоў, інфармацыя аб тым, што РФ рухае свае войскі ў напрамку Данецка і Марыупаля, праўдзівая.

«Мы занепакоеныя гэтай канцэнтрацыяй войскаў, і гэта вялікія лічбы», - падкрэсліў Лінкявічус.

Лінкявічус таксама выказаў меркаванне, што баевікі ва Украіне выкарыстоўваюць часовае зацішша ў ваенных дзеяннях, каб перагрупавацца, а не для дээскалацыі канфлікту.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках