19 красавiка 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр падаражэў да 14890 беларускіх рублёў

8
Даляр падаражэў да 14890 беларускіх рублёў
ФОТА: GETTY IMAGES

На Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі.

Даляр па-ранейшаму расце, але ўсё ж яшчэ не перасягнуў мяжу ў 15 000. Сённяшні курс амерыканскай валюты - 14 890. Гэта плюс 80 рублёў да ўчорашняга курса, паведамляе сайт Беларускай валютна-фондавай біржы.

Еўра таксама не спыняе даражэць. Новыя таргі прынеслі еўрапейскай валюце плюс 120 рублёў, у выніку курс роўны 16 300 беларускім. Расейскі рубель ўсё мізарнее. Сёння ён патаннеў яшчэ на 2,5 пункта - да 280,5 беларускага.

Нагадаем, у чацвер даляр падаражэў на 180 пунктаў - да 14810 беларускіх рублёў, а еўра вырас на 210 - 16 180. Кошт расейскага рубля ўпаў да 283 беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках