28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Крытычная маса абурэння яшчэ не выспела. Рыхтуемся да восені

3
Генадзь Фядыніч: Крытычная маса абурэння яшчэ не выспела. Рыхтуемся да восені
Генадзь Фядыніч
ФОТА: GAZETABY.COM

29 траўня прайшоў месяц, як Беларускі прафзвяз радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) накіраваў кіраўніцтву краіны патрабаванні, сфармуляваныя з'ездам арганізацыі.

Сярод іх - «забяспечыць рэальныя заробкі, пенсіі, стыпендыі і грашовыя дапамогі не ніжэйшыя за дакрызісны ўзровень снежня 2014 года ў даляравым эквіваленце і выплаціць запазычанасці ў заробках на ўсіх прадпрыемствах і ў арганізацыях, незалежна ад формаў уласнасці, не пазней за 29 траўня 2015 года».

З'езд таксама запатрабаваў ад кіраўніцтва краіны скасаваць тры дыскрымінацыйныя дэкрэты: аб кароткатэрміновых кантрактах, аб надзяленні бязмежнымі паўнамоцтвамі наймальнікаў і аб дармаедстве, якія парушаюць Канстытуцыю Беларусі.

Вынікі мінулага месяца ў інтэрв'ю «Беларускай праўдзе» падвёў лідар прафзвязу Генадзь Фядыніч.

- 29 траўня прайшоў роўна месяц, які прафзвяз РЭП адпускаў беларускім уладам на выплату запазычанасцяў у заробку. Ці рушыла ўслед рэакцыя ўладаў на вашыя патрабаванні?

- З адміністрацыі прэзідэнта ніякага адказу не прыйшло - мы атрымалі толькі апавяшчэнне, што нашы патрабаванні дайшлі.

Міністэрства працы адказала, што нашы патрабаванні аформленыя неналежным чынам. Мы аформілі нашы патрабаванні належным чынам і адправілі назад у Мінпрацы. Адправілі патрабаванні і ў «палату прадстаўнікоў» - чакаем адказу.

Мы распаўсюдзілі пробныя ўлёткі з патрабаваннямі практычна ва ўсіх абласных і ў шэрагу раённых цэнтраў. 8 чэрвеня збяром прэзідыум прафзвязу, на якім прааналізуем рэакцыю людзей. Ніхто не выступае супраць патрабаванняў, сфармуляваных з'ездам РЭП, наадварот, людзі дапаўняюць нашы патрабаванні сваімі. І, безумоўна, ідзе пробны збор подпісаў у падтрымку патрабаванняў. 8 чэрвеня з рэгіёнаў прыедуць людзі, будзем абмяркоўваць: што рабіць далей, калі, згодна з нашымі патрабаваннямі, цягам траўня кіраўніцтва краіны павінна выплаціць запазычанасць у заробку, а рэакцыі фактычна з боку ўладаў няма. Запазычанасць у заробках не ліквідаваная - як нам дзейнічаць далей?

- Фактычна ўлада не пачула патрабаванні РЭП.

- Мне здаецца, улада сама сябе не пачула, не толькі нас. Відавочна, яшчэ не сабралася крытычная маса абурэння, усе спадзяюцца, што летні перыяд аднясе праблему заробкаў на восень. Безумоўна, гэта сапраўды так. Мы таксама будзем рыхтавацца больш старанна да восені. Магчыма, да восені нашы патрабаванні будуць нейкім чынам перайначаныя, бо час бярэ сваё. Рада РЭП таксама гатовая да змены і дапаўнення нашых патрабаванняў. Патрабаванні павінны быць агульнанацыянальнымі, а не адлюстроўваць інтарэсы асобнага прафзвязу або групы людзей.

Мы зробім высновы на восень.

- Далейшыя дзеянні РЭП?..

- 8 чэрвеня збіраецца прэзідыум, які выпрацуе план дзеянняў на лета.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках