27 красавiка 2024, Субота, 23:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра ў Менску нельга будзе купіць нават піва

17
Заўтра ў Менску нельга будзе купіць нават піва

30 траўня з 00:00 да 24:00 пастановай Менскага гарадскога выканаўчага камітэта продаж алкаголю і піва ў сталіцы будзе абмежаваны.

Прычына - мерапрыемствы, звязаныя з апошнім званком і выпускнымі вечарамі ў навучальных установах. Аналагічнае правіла будзе дзейнічаць 12 чэрвеня, піша БелаПАН.

Продаж вышэйзгаданых напояў у названыя дні будзе праводзіцца толькі на аб'ектах грамадскага харчавання на разліў. Купіць у краме гарэлку, лікёра-гарэлачныя вырабы, віно, каньяк, брэндзі, кальвадос, шампанскае і іншыя напоі з аб'ёмнай дзеллю этылавага спірту 7 і больш адсоткаў не атрымаецца.

Адміністрацыі раёнаў сталіцы нясуць адказнасць за выкананне гэтай пастановы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках