28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр юстыцыі ФРГ: ЧС у футболе 2018 года ў Расеі могуць забраць

21
Міністр юстыцыі ФРГ: ЧС у футболе 2018 года ў Расеі могуць забраць
Хайка Маас

У Расеі могуць адабраць права правядзення Чэмпіянату свету ў футболе ў 2018 годзе.

Пра гэта ў інтэрв'ю выданню Bild заявіў міністр юстыцыі ФРГ Хайка Маас (Heiko Maas), паведамляе «Радыё Свабода».

Адказваючы на пытанне, ці мае сэнс пасля скандалу з FIFА зноў выбіраць краіны для правядзення футбольнага чэмпіянату 2018 і 2022 гадоў, палітык сказаў:

«Кожны футбольны заўзятар мае права ведаць, ці прымаліся адпаведныя пастановы сумленна. Калі высветліцца, што факт пакупкі галасоў усё ж меў месца, наўрад ці прынятая на гэтай падставе пастанова застанецца ў дзеянні. Вызначальным пры размеркаванні правоў на правядзенне ЧС не павінна быць тое, хто дае самы вялікі хабар».

Раней віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый Джэфры Уэб заявіў, што на гэты момант у Расеі нельга праводзіць чэмпіянат свету.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках