28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка абяцае Пакістану «самае цудоўнае месца ў цэнтры Менска»

38

Дыктатар падарыў прэм'еру Пакістана халодную зброю.

Пасля перамоваў, якія адбыліся сёння ў Ісламабадзе, адбылася цырымонія падпісання міждзяржаўных пагадненняў. Беларусь і Пакістан дамовіліся аб вайскова-тэхнічнай падтрымцы, супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій, інфармацыі і камунікацый. Развіваць партнёрства дамовіліся міністэрства замежных спраў, гандлёва-прамысловыя палаты, сродкі масавай інфармацыі, паведамляе тэлеканал АНТ.

Таксама была дасягнутая дамоўленасць аб візіце Наваза Шарыфа ў Беларусь. Плануецца, што прэм'ер-міністр Пакістана наведае нашу краіну ў жніўні.

«Мы ўспрымаем Пакістан як аднаго з лідараў мусульманскага свету, і я сказаў пра тое, што гэта непарадак, калі такая краіна як Пакістан не прадстаўленая ў цэнтры Еўропы. І ў сувязі з гэтым мы дамовіліся аб будаўніцтве будынка амбасады Пакістана ў нас у Беларусі. І зробяць гэта будаўнікі Пакістана сваімі рукамі, а мы для гэтага вылучым самае цудоўнае месца ў цэнтры сталіцы нашай Беларусі», - сказаў Лукашэнка.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках