28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саўка і Грышка: Трэба сказаць сенатару Маккейну, каб арыштавалі і хакейных...

2

Героі Лявона Вольскага Саўка і Грышка адрэагавалі на карупцыйны скандал у ФІФА.

Новую песню публікуе «Радыё Свабода».

Саўка:

Павязалі міліцыянеры

Ад футболу спортфункцыянераў,

А тачнее, людзі з ФБРу

Спорцілі чыноўнікам кар’еру.

Грышка:

Трэ сказаць сэнатару Маккейну,

Каб арыштавалі і хакейных.

Саўка:

У горадзе з названьнем странным «Цюрых»

Паліцаі білі па ліцу іх,

Ну, а можэт і ня білі ўпрочэм.

Всё раўно, ўсё непрыятна очэнь.

Грышка:

Трэба, каб Маккейн сказаў Абаму,

Каб хакей праверылі таксама.

Саўка:

Можэт, і ня білі, не пыталі,

Проста ў аўтазак запакавалі.

І ціпер пашла такая хваля,

Што ня быць в Расіі мундзіалю.

Грышка:

Трэба, каб сказаў хто-небудзь Чэйні,

Каб хакей праверылі хутчэй яны.

Нагадаем, 27 траўня паводле запыту ФБР ЗША ў Цюрыху былі затрыманыя адразу некалькі высокапастаўленых футбольных чыноўнікаў. Усяго паводле справы аб карупцыйных злачынствах праходзяць 14 чалавек, у тым ліку два віцэ-прэзідэнты ФІФА.

У той жа дзень у Швэйцарыі былі заведзены крымінальныя справы ў сувязі з выбарам краін-гаспадынь чэмпіянату свету ў футболе 2018 і 2022 гадоў.

У 2014 годзе ў Менску прайшоў чэмпіянат свету ў хакеі. Праз парушэнні ўладамі Беларусі правоў чалавека і наяўнасці палітвязняў праваабаронцы і міжнародныя арганізацыі выступалі супраць арганізацыі спартыўнага мерапрыемствы. Ідэю пераносу турніру падтрымалі многія еўрапейскія і амерыканскія палітыкі. Аднак прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі ў хакеі Рэнэ Фазэль праігнараваў патрабаванні пераносу мерапрыемства і настаяў на правядзенні ЧС у хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках