28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмеран: G7 настойвае на захаванні санкцый супраць Расеі

1
Дэвід Кэмеран: G7 настойвае на захаванні санкцый супраць Расеі
Дэвід Кэмеран
ФОТА: REUTERS

«Вялікая сямёрка» ўважае за неабходнае захаванне санкцый супраць Расеі да поўнай імплементацыі менскіх дамоўленасцей.

Пра гэта заявіў прэм'ер Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмеран, паведамляе РІА «Новости».

«На будучым саміце G7 мы прадоўжым дабівацца ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны. Мы згодныя, што санкцыі павінны захоўвацца да поўнай імплементацыі менскіх дамоўленасцей», - сказаў палітык.

Раней прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі заявіў, што Еўрапейскі Звяз таксама не збіраецца скасоўваць санкцыі супраць Расеі да таго часу, пакуль не будуць цалкам рэалізаваныя менскія дамоўленасці. Гэтыя словы прагучалі ў Берліне падчас сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, паведамляе ТАСС.

На прэс-канферэнцыі Дэвід Кэмеран зрабіў заяву з нагоды санкцый, якія Захад прыняў супраць Расеі, паведамляе BBC. «Санкцыі ЕЗ павінны застацца ў дзеянні да канчатковай рэалізацыі менскіх дамоўленасцей», - адзначыў ён.

Нагадаем, Расея ў сакавіку 2014 года пасля ўводу войскаў анэксавала ўкраінскі Крым і пачала дэстабілізаваць абстаноўку на Данбасе. Пры непасрэдным удзеле расейскіх спецслужбаў і падтрымцы расейскага войска на Данбасе былі створаныя так званыя Данецкая і Луганская «народныя рэспублікі». РФ пастаўляе тэрарыстам зброю і накіроўвае на Данбас наймітаў і свае рэгулярныя войскі.

Праз гэтыя дзеянні ЗША, Еўразвяз, Канада, Японія, Аўстралія і многія іншыя краіны ўвялі санкцыі супраць Расеі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках