28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Байдачны: Аднойчы я зразумеў, што дарма забараніў Туміловічу піць

2

Вядомы футбаліст і трэнер распавёў, чаму раней футбалістаў любілі, а цяпер ім зайздросцяць.

Анатоль Байдачны ў інтэрв'ю "Прессболу" распавёў аб шчаслівых трэнерах і не выяўленых вундэркіндах, пашкадаваў аб тым, што калісьці забараніў піць Гену Туміловічу, і зычыў сваім сябрам жыць як мага даўжэй.

Аб футбалістаў і дзяўчатах

У 19-20 гадоў толькі пра іх і думаеш. Калі ўжо стаў трэнерам, адзін стары і дасведчаны спецыяліст у адказ на мае жальбы аб частых парушэннях рэжыму маладымі гульцамі сказаў так: "Толя, ты можаш расхінаць перад імі неабсяжныя далягляды, распавядаць, што можна здабыць чэмпіянат свету і зарабіць мільёны даляраў, але варта дзяўчыне павабіць твайго хлопца пальцам, ён паддасца голасу прыроды не раздумваючы..."

І мы не былі выняткам з правілаў. Самае дрэннае - што жаніліся хлопцы рана, і дзяўчаткі траплялі ў іншы свет. Кватэра, самахода, выправы за мяжу... Фактычна, залатое жыццё. А потым, у 30-31 год, усё гэта спынялася, і шмат якія шлюбы раскідаліся. Знакамітыя спартоўцы, не толькі футбалісты, співаліся, і жыццё іхнае сканчалася трагічна.

Што было непрыемна ў той сістэме? Чалавека забывалі, як толькі ён заканчваў гуляць. Начальнікі, якія ўчора ўважалі за шчасце з табой павітацца, адварочваліся.

Пра Генадзя Туміловіча і алкаголь

Гена - найталенавіты брамнік з праблемай, пра якую ўсе ведалі. Аднойчы надышоў момант, калі я зразумеў, што дарма забараніў яму піць. Ён стаў дрэнна гуляць. Ці мог прыйсці падпітым на трэнінг? Ну не. Ва ўсякім выпадку, у мяне сапраўды такога не было. Вось пасля трэнінгу - так, мог дазволіць, у начным клубе, ды дзе хочаш. Але, ведаеце, я задаволены, што ён не скаціўся ў жыцці, а працуе трэнерам, што сям'я ў яго. Бо такія людзі зазвычай кепска сканчаюць. На шчасце, Гена ведаў, дзе трэба спыніцца.

Аб рабоце ў камандзе Беларусі

Ёсць такое памылковае меркаванне, якое неяк выказаў і Нявыглас, быццам у мяне ў нацыянальнай камандзе гуляла самае перспектыўнае пакаленне. Ды калі я прыняў яе, дзевяноста адсоткаў футбалістаў наогул не хацелі ў ёй гуляць - пасля 0:5 у Аўстрыі. Акрамя таго, усе гэтыя гульцы былі і да мяне, прычым у значна больш маладым веку. Той жа Кульчый, які затым стаў зоркай. Дык ён нават не гуляў - загуляў толькі ў мяне.

Таму нельга казаць, што тая каманда ўпала на мяне з неба. Гэтую каманду трэба было ствараць, і я ўспамінаю першыя сустрэчы і гутаркі, калі Валік Бялькевіч, валадарства яму нябеснае, і Саша Хацкевіч прасілі не выклікаць іх на таварыскія гульні. Пасля тых абвінавачванняў, якія яны чулі на свой адрас у папярэднім цыкле. Я пайшоў ім насустрач. З гэтага ўсё і пачыналася - з чалавечых стасункаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках