28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самотная брытанка атрымала 16 тысяч паштовак на стагоддзе

1
Самотная брытанка атрымала 16 тысяч паштовак на стагоддзе
Віні Благдэн
ФОТА: FACEBOOK.COM

Жыхарка ангельскага горада Шэфілд Віні Благдэн (Winnie Blagden) атрымала 16 тысяч віншавальных паштовак на стагоддзе.

Акрамя таго, ёй падарылі больш за 200 падарункаў і букетаў кветак, а таксама два торты. Аб гэтым паведамляецца ў Facebook мясцовай філіі BBC Radio, якая займалася арганізацыяй урачыстасцяў, піша Lenta.ru.

Некалькі тыдняў таму журналісты BBC Radio Sheffield даведаліся, што 28 траўня Благдэн споўніцца 100 гадоў, аднак падзяліць з ёй свята няма каму, бо ейны муж Джордж памёр, а дзяцей у пары не было. Пасля гэтага супрацоўнікі СМІ апублікавалі ў сваёй групе ў Facebook заклік павіншаваць жанчыну з днём нараджэння.

Адзначаецца, што на паведамленне радыёстанцыі адгукнуліся тысячы людзей. У акцыі ўдзельнічалі не толькі жыхары Вялікабрытаніі: паштоўкі прыходзілі з Тайваня, Сінгапура, ЗША ды іншых краін.

Святкаванне дня нараджэння Благдэн, на якім былі шмат якія гараджане, прайшло ў гарадской ратушы. Таксама з юбілеем жанчыну павіншаваў хор мясцовых школьнікаў.

«Усё было выдатна, але я да такога не прывыкла. Не разумею, навошта людзям спатрэбілася ладзіць такое, але хачу падзякаваць усім - гэта было прыгожа», - сказала Благдэн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках