23 красавiка 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Форвард каманды Беларусі Канстанцін Кальцоў перайшоў у «Сочы»

Форвард каманды Беларусі Канстанцін Кальцоў перайшоў у «Сочы»
Канстанцін Кальцоў

Нападнік каманды Беларусі ў хакеі 29 траўня падпісаў кантракт з клубам Кантынентальнай хакейнай лігі «Сочы».

Як паведамляе БелаПАН, у мінулым сэзоне 34-гадовы Канстанцін Кальцоў выступаў за іншы расейскі клуб - «Ак Барс» з Казані (20 матчаў; 3 галы, 3 выніковыя перадачы).

Кальцоў - чэмпіён Расеі 2008 года ў складзе «Салавата Юлаева» і ўладальнік Кубка Гагарына 2011 года ў складзе гэтага ж клуба. Правёў больш за 100 матчаў за нацыянальную каманду Беларусі, аднак у апошнім чэмпіянаце свету ў Чэхіі не ўдзельнічаў.

У 1999 годзе выхаванец менскага «Юнацтва» быў абраны на драфце клубам НХЛ «Пітсбург Пінгвінз», правёў у наймацнейшай лізе свету тры сэзоны - 144 гульні, 38 балаў (12+26).

Кальцоў таксама выступаў за чарапавецкую «Северсталь», «Металург» з Новакузнецка, маскоўскі «Спартак», мыцішчынскі «Атлант» і менскае «Дынама».

«Сочы» дэбютаваў у КХЛ у мінулым сэзоне, заняўшы 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі і выйшаўшы ў плэй-оф. Далей за першае кола каманда не прайшла, саступіўшы ў сэрыі маскоўскаму ЦСКА (0:4).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках