19 красавiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіярэйсы ў Менск з «Шарамеццева» і «Дамадзедава» затрыманыя дзеля шторму ў Маскве

Авіярэйсы ў Менск з «Шарамеццева» і «Дамадзедава» затрыманыя дзеля шторму ў Маскве

Вечаровыя рэйсы з маскоўскіх аэрапортаў затрыманыя, гэта вынікае з інфармацыі анлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у пятніцу ўвечары.

29 траўня а 19.45 яшчэ не прызямліўся самалёт «Белавія», які мусіў прыляцець у беларускую сталіцу з «Дамадзедава» а 17.55. Няма звестак і пра прызямленне самалёта «Аэрафлота» з «Шарамеццева» на 19.35.

Як высветліў партал «Інтэрфакс», анлайн-табло аэрапорта «Дамадзедава» інфармуе пасажыраў, што меркаваны час вылету самалёта ў Менск - пасля 20.00. Не абвешчаная пасадка і ў самалёт з «Шарамеццева».

У той жа час расейскія СМІ паведамляюць пра тое, што ў пятніцу праз навальніцу, якая абрынулася на Маскву, у аэрапортах расейскай сталіцы затрыманыя дзясяткі рэйсаў.

Моцная навальніца пачалася ў расейскай сталіцы ў другой палове дня 29 траўня, некаторыя раёны Масквы і Падмаскоўя засыпала градам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках