27 красавiка 2024, Субота, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя рыхтуе 900 тысяч рэзервістаў на выпадак вайны

3
Фінляндыя рыхтуе 900 тысяч рэзервістаў на выпадак вайны

Міністэрства абароны Фінляндыі накіравала лісты 900 тысячам рэзервістаў з просьбай быць гатовымі абараніць краіну ў выпадку неабходнасці.

У лісце вайскоўцаў запасу інфармуюць аб іх ролі ў выпадку ўзнікнення ваеннага канфлікту. У ліку іншага рэзервістам загадана прывесці іх асабістыя звесткі ў актуальны стан, паведамляе Deutsche Welle.

Абароннае ведамства ў Хельсінкі адмаўляе, што рассыланне неяк звязана з магчымай ваеннай пагрозай з боку Расеі. Як паведаміў Newsweek афіцыйны прадстаўнік Мінабароны, лісты не маюць ніякай сувязі са станам бяспекі ля межаў Фінляндыі.

У кастрычніку 2014 года фінскія вайскова-паветраныя сілы павялічылі колькасць вылетаў у сувязі з частымі выпадкамі парушэння паветранай прасторы краіны расейскімі вайсковымі самалётамі. Акрамя таго, у канцы красавіка 2015 года ля берагоў Фінляндыі быў заўважаны неапазнаны падводны аб'ект, які мог быць падводнай лодкай. Цяпер у краіне ідуць дэбаты аб магчымым далучэнні да NATO.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках