18 красавiка 2024, Чацвер, 21:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сянцоў: Адчуваю сябе больш свабодным, чым большасць расейцаў

3
Сянцоў: Адчуваю сябе больш свабодным, чым большасць расейцаў

Выкрадзены сілавікамі РФ рэжысёр выказаў падзяку тым расейцам, якія не падтрымалі анэксію Крыма.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, які быў у траўні 2014 года выкрадзены расейскімі сілавікамі і з тых часоў утрымліваецца ў расейскім СІЗА, адчувае сябе больш свабодным, чым пераважная большасць расейцаў. Пра гэта ён напісаў у лісце на "Радыё Свабода".

"Уважаю сябе за нашмат больш свабоднага, чым пераважная большасць расейцаў, якія жывуць у чэхаўскім футарале і адтуль праз дзірачку любяць Пуціна", - напісаў Сянцоў.

Ён таксама выказаў падзяку тым расейцам, якія не падтрымалі анэксію Крыма. "Спадзяюся, што Масква ўсё ж не ўвойдзе ў склад "ДНР". Мяркуючы з апошняй наўпроставай лініі, дзе прэзідэнт размаўляў са сваім народам, усё больш актуальным становіцца пытанне "Пуцін, вышлі грошай. Цяжка". Спадзяюся, усё ў нас будзе добра. Ва ўсіх разам і ў кожнага паасобку", - дадаў рэжысёр.

Нагадаем, 16 красавіка выкрадзенаму Расеяй рэжысёру Сянцову выстаўленае канчатковае абвінавачанне - стварэнне тэрарыстычнай групы і незаконнае захоўванне зброі.

У пачатку красавіка Сянцоў заявіў, што следчыя ФСБ РФ пагражаюць яму пазбаўленнем волі на 20 гадоў. Ён падкрэсліў, што ўжо 11 месяцаў яго ўтрымліваюць пад вартай, і следства не змагло падаць ніякіх довадаў ягонага ўдзелу ў арганізацыі тэрактаў. Пры гэтым Сянцоў упэўнены, што ягоная справа будзе "пашытая вялікімі белымі шыўкамі".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках