29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэрлін запатрабаваў ад Масквы тлумачэнняў аб «чорным спісе»

7
Бэрлін запатрабаваў ад Масквы тлумачэнняў аб «чорным спісе»

МЗС Нямеччыны распаўсюдзіла заяву, у якой патрабуе ад Масквы тлумачэнняў у сувязі з забаронай на ўезд шэрагу грамадзян ФРГ у Расею.

Як адзначылі ва ўстанове, фігуранты «чорнага спісу» маюць права ведаць, чаму да іх ўжылі санкцыі, паведамляе РІА «Новости».

Раней стала вядома, што ўезд у Расею забаронены 89 грамадзянам ЕЗ. Расейскі бок накіраваў спіс гэтых асоб у шэраг дыппрадстаўніцтваў краін Еўразвязу ў Маскве. Сярод грамадзян Нямеччыны, да якіх ўжылі санкцыі, - дэпутат Бундэстагу ад Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (ХДУ) Карл-Георг Вельман, намеснік старшыні фракцыі ХДУ/ХСУ Міхаэль Фукс, дэпутаты Еўрапарламента Рэбэка Хармс і Даніэль Кон-Бэндыт, генеральны сакратар Рады ЕЗ Увэ Карзэпіюс, статс-сакратар Мінабароны Нямеччыны Катрын Зудэр, чалец Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХСУ) Бернд Пасэльт.

Дэпутат Вельман, які прадстаўляе ў парламенце ФРГ нямецка-ўкраінскую групу, паскардзіўся на адмову аб уездзе ў Расею 25 траўня. Ён распавёў, што прыбыў у маскоўскі аэрапорт Шарамеццева і быў вымушаны правесці ноч у зале чакання, а раніцай вярнуўся ў Бэрлін. Са слоў палітыка, прычыны забароны на перасячэнне мяжы яму не паведамілі. Вельман таксама заявіў, што памежнікі абыходзіліся з ім груба.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках