29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ прадухіліла тэракт у Кіеве, які рыхтавалі расейскія спецслужбы

5
СБУ прадухіліла тэракт у Кіеве, які рыхтавалі расейскія спецслужбы

У Кіеве затрыманы дыверсант, які прыбыў у горад з мэтай дэстабілізацыі сітуацыі ў сталіцы Украіны.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-цэнтры Службы бяспекі Украіны.

"На заданне расейскіх спецслужбаў ён збіраўся арганізаваць аплачаны прадстаўнікамі былой улады т.зв."Марш белых хустак" і ўчыніць падчас яго правядзення тэрарыстычны акт. Для выканання злачыннай задачы дыверсант загадзя прыбыў у Кіеў. Ён змяніў пашпартныя звесткі і для прыкрыцця ўладкаваўся на працу у адну з адвакацкіх кантор. Затрыманы рыхтаваў базу для тэрарыстычнай дыверсійнай групы, якая збіралася адправіцца ў Кіеў з ЛНР", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле задумы расейскіх куратараў, тэрарыстычны акт падчас "Маршу белых хустак" павінен быў дэстабілізаваць сітуацыю ў сталіцы Украіны і справакаваць беспарадкі. Пасля ўчынення тэракту дыверсанты планавалі вярнуцца на тэрыторыю часова акупаваную баевікамі.

Супрацоўнікі спецслужбы аператыўна высветлілі асобу тэрарыста: затрыманы з траўня да ліпеня 2014 узначальваў "следчае падраздзяленне" незаконнага ўзброенага фармавання баевікоў "Лясун", якое дзейнічала ў Луганскай вобласці. "Ён непасрэдна дапытваў і катаваў украінскіх вайскоўцаў і цывільных грамадзян, якіх тэрарысты падазравалі ў праўкраінскі пазіцыях. Тэрарыст таксама ўдзельнічаў у баявых дзеяннях і дыверсійных аперацыях супраць сіл антытэрарыстычнай аперацыі, падчас якіх атрымаў шматлікія раны, - адзначылі ў СБУ.

Пасля гэтага ён і быў "пераарыентаваны" расейскімі спецслужбамі на арганізацыю тэрарыстычных дыверсійных актаў у мірных украінскіх гарадах.

Цяпер доўжацца неадкладныя аператыўна-следчыя дзеянні для затрымання ўсіх магчымых хаўруснікаў дыверсанта.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках