29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка надаў Саакашвілі ўкраінскае грамадзянства

2
Парашэнка надаў Саакашвілі ўкраінскае грамадзянства
ФОТА: REUTERS

Пятро Парашэнка падпісаў указ аб прыняцці ў грамадзянства Украіны Міхаіла Саакашвілі.

Адпаведны ўказ №301/2015 ад 29 траўня апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.

"У адпаведнасці з пунктам 26 артыкула 106 Канстытуцыі Украіны і артыкула 9 Закона Украіны "Аб грамадзянстве Украіны" пастанаўляю: прыняць ў грамадзянства Украіны Саакашвілі Міхаіла, 1967 года нараджэння, ураджэнца Грузіі, які пражывае ў горадзе Кіеве", - гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ўвечары 29 траўня з'явіліся паведамленні пра тое, што Пятро Парашэнка прызначыў губернатарам Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі. Чакаецца, што новага кіраўніка абладміністрацыі будзе прадстаўляць сам прэзідэнт сёння.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках