29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візы ў Грэцыю беларусы змогуць адкрыць толькі ў Маскве

16
Візы ў Грэцыю беларусы змогуць адкрыць толькі ў Маскве

Паслуга будзе каштаваць блізу 85 еўра.

Раней візы ў Грэцыю беларусы адкрывалі ў пасольстве Літвы. Але на сайце літоўскага пасольства напісана, што з 18 траўня дакументы для паездкі ў Грэцыю прымаюцца толькі ад сябраў афіцыйных дэлегацый і ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. А каб атрымаць візу ў Грэцыю звычайнаму чалавеку, трэба звярнуцца альбо ў Генеральнае консульства Грэцыі ў Маскве, альбо ў Візавы цэнтр Грэцыі ў Менску. Другі, дарэчы, павінен быў адкрыцца яшчэ ў красавіку, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Журналісты звярнуліся ў інфармацыйны цэнтр грэцкага візавага цэнтра.

- Колькі будзе каштаваць у вас віза?

- 60 еўра - консульскі збор і 28 еўра за паслугі цэнтра. Дакументы прыносьце і падавайце ў парадку жывой чаргі. Але пакуль што візавы цэнтр не працуе. І калі адкрыецца, невядома.

У турфірме, якая прадае туры ў Грэцыю, кажуць, што адпраўляюць дакументы ў Маскву.

- У нашай фірме атрыманне візы будзе каштаваць 85 еўра.

- За які час да вас трэба звяртацца за турам - з улікам таго, што пашпарт прыйдзецца перасылаць ў Маскву?

- Апошні тэрмін - паўтара тыдня, але лепш - два.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках