25 красавiка 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Менска ў Віцебск пусцяць дадатковы цягнік

1
З Менска ў Віцебск пусцяць дадатковы цягнік

Беларуская чыгунка прызначыла цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Менск - Віцебск.

Ён будзе курсаваць падчас правядзення ХХIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар», паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Першы рэйс адправіцца 7 ліпеня напярэдадні святочных мерапрыемстваў, затым цягнік будзе курсаваць штодня з Менска да 15 ліпеня ўключна. Час адпраўлення са станцыі Менск-Пасажырскі а 12.48, прыбыццё ў Віцебск а 16.25.

Беларуская чыгунка таксама прадугледзела зручны графік руху ў зваротным кірунку. Паглядзеўшы канцэрт, госці «Славянскага базару» на гэтым жа цягніку змогуць з Віцебска выехаць ноччу а 01.40 і быць у сталіцы раніцай а 05.28.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках