Фотафакт: Удзельніца Tattoo Fest зрабіла бодзі-арт у выглядзе контураў Беларусі
1- 30.05.2015, 19:48
- 44,788
У Палацы мастацтва стартаваў Трэці беларускі фестываль татуіроўкі Tattoo Fest 2015, які працягнецца 30 і 31 траўня.
У фестывалі бяруць удзел больш за трыццаць тату-майстроў з розных гарадоў Беларусі, паведамляе "Радыё Свабода".
Мастакі працуюць паралельна ў спецыяльна падрыхтаваных боксах, на вачах наведвальнікаў набіваючы татуіроўкі.