29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёзэф Блатэр - на чале UEFA: Нічога не забуду

23
Ёзэф Блатэр - на чале UEFA: Нічога не забуду
ЁЗЕФ БЛАТЭР
ФОТА: READFOOTBALL.COM

Пераабраны, нягледзячы на скандал у FIFА, на чарговы прэзідэнцкі тэрмін Зэп Блатэр папярэдзіў Мішэля Плаціні і ўзначалены ім UEFА

Спартыўны чыноўнік заявіў, што "не забудзе імёны тых", хто агітаваў супраць ягонай кандыдатуры на выбарах і патрабаваў пераменаў у галоўнай футбольнай арганізацыі свету. Аб гэтым піша сайт Goal.com.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у FIFА кіраўнік Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый Мішэль Плаціні сказаў, што ў выпадку перамогі Блатэра сябры UEFА разгледзяць усе магчымыя варыянты рэакцыі, аж да выхаду з-пад юрысдыкцыі федэрацыі.

"Гэта нянавісць, якая зыходзіць не толькі ад аднаго канкрэтнага чалавека, але ад цэлай арганізацыі UEFА, дзе дагэтуль не могуць змірыцца з тым фактам, што я стаў прэзідэнтам у 1998 годзе. Журналісты раздулі шуміху - маўляў, Блатэр павінен сысці. Я ўсім дарую , але нічога не забуду", - заявіў Блатэр у інтэрв'ю швейцарскаму тэлеканалу RTS.

Нагадаем, 27 траўня на запыт ФБР ЗША ў Цюрыху былі затрыманыя адразу некалькіх высокапастаўленых футбольных чыноўнікаў. Усяго па справе аб карупцыйных злачынствах праходзяць 14 чалавек, у тым ліку два віцэ-прэзідэнта FIFА.

У той жа дзень у Швейцарыі былі заведзены крымінальныя справы ў сувязі з выбарам краін-гаспадынь чэмпіянату свету па футболе 2018 і 2022 гадоў.

29 траўня на кангрэсе FIFА Блатэр з другой спробы быў зноў абраны прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі футбола.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках