OPEC не збіраецца змяняць узровень здабычы нафты праз Расею
1- 31.05.2015, 19:40
- 8,865
Краіны OPEC, хутчэй за ўсё, не прымуць пастанову аб змене ўзроўню здабычы нафты падчас будучай сустрэчы ў чэрвені.
Гэтаму спрыяе Расея ды іншыя вытворцы "чорнага золата", паведаміў прадстаўнік OPEC, піша РІА "Новости".
"Малаімаверна, што OPEC прыме пастанову аб зменах гранічнай колькасці здабычы з двух прычын: Расея ды іншыя здабытчыкі, якія не ўваходзяць у картэль, не выказалі ахвоты да супрацоўніцтва ў якой-небудзь ідэі для скарачэння вытворчасці. Іншая прычына - рынак нафты ўмацоўваецца", - цытуе агенцтва Reuters высокапастаўленага прадстаўніка дэлегацыі OPEC.
З пачатку лета 2014 кошты нафты абрынуліся ўдвая - з 100 да 50 даляраў за барэль маркі Brent. Пастанова краін OPEC ад 27 лістапада захаваць квоту на здабычу нафты на ўзроўні 30 мільёнаў барэляў за дзень узмацніла абрынанне коштаў. У пачатку гэтага года каціроўкі спаўзалі да 45 даляраў за барэль. Аналітыкі звязваюць падзенне кошту нафты з празмернасцю сыравіны на рынку.