Брытанскія банкі пачалі расследаванне ў сувязі з карупцыяй у FIFA
1- 31.05.2015, 21:26
- 4,766
Банкі Barclays, HSBC і Standard Chartered праводзяць уласнае расследаванне ў сувязі з паведамленнямі аб карупцыі ў FIFA.
Банкі ініцыявалі праверку пералічэнняў, пакуль не ясна, ці выкарыстоўваліся крэдытныя ўстановы для правядзення карупцыйных угод, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на дасведчаныя крыніцы.
Прадстаўнікі Barclays і HSBC інфармацыю пра расследаванне пакуль не камэнтуюць. У Standard Chartered пацвердзілі, што ў абвінавачаннях Мінюста ЗША ёсць згадка пра дзве падазроныя транзакцыі, якія могуць быць звязаныя з карупцыяй у FIFA, піша РБК.
У канцы траўня, перад выбарамі прэзідэнта FIFA, у арганізацыі адбыўся адзін з найвялікшых карупцыйных скандалаў у яе гісторыі. Швайцарская паліцыя арыштавала сем чыноўнікаў FIFA, якіх улады ЗША абвінавачваюць у вымагальніцтве хабараў і адмыванні грошай. Агулам фігурантамі справы з'яўляюцца 14 чалавек. Агульная сума хабараў на маркетынгавых угодах і продажу правоў тэлетрансляцый спаборніцтваў, паводле звестак следства, складае блізу $150 млн.
Нягледзячы на скандал, Блатэр 29 траўня быў пераабраны прэзідэнтам FIFA на пяты тэрмін. Як паведамляе The Sunday Times, Блатэр найбліжэйшым часам можа быць дапытаны швайцарскай паліцыяй з нагоды магчымай карупцыі пры выбары краін - гаспадынь чэмпіянатаў свету 2018 і 2022 гадоў - Расеі і Катара.