5 траўня 2024, Нядзеля, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перастрэлка на выставе карыкатур у ЗША: ёсць забітыя і параненыя

Перастрэлка на выставе карыкатур у ЗША: ёсць забітыя і параненыя
Фота: Reuters

Каля выставы карыкатур на прарока Мухамеда ў амерыканскім горадзе Гарленд (штат Тэхас) адбылася перастрэлка.

Як паведамляе NBC News, два чалавекі, якія адкрылі стральбу, былі забітыя, адзін ахоўнік атрымаў раненні, паведамляе Lenta.ru.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, 3 траўня, а 19:00 (03:00 паводле маскоўскага часу) на паркоўцы выставачнага цэнтра. «Мы ўжо збіраліся ад'язджаць, калі пачулі гукі стрэлаў», - распавялі відавочцы. З іхных слоў, на месцы здарэння практычна адразу апынуліся дзесяткі паліцэйскіх, якія сказалі наведвальнікам, каб яны заставаліся на сваіх месцах.

Пасля гэтага, распавялі сведкі, пачулася яшчэ некалькі стрэлаў, і супрацоўнікі праваахоўных органаў накіраваліся ўглыб аўтастаянкі. З будынка выставачнага цэнтра былі эвакуаваны блізу 75 наведвальнікаў, паведамляе Associated Press. Яны былі вывезены ў бяспечнае месца на двух школьных аўтобусах.

Паліцыя ачапіла выставачны цэнтр. Непадалёк ад будынка выяўлены падазроны аўтамабіль, у якім можа знаходзіцца выбухоўка. Машыну правярае робат-сапёр.

Нагадаем, 7 студзеня трое ўзброеных людзей напалі на офіс Charlie Hebdo ў Парыжы. У выніку тэракту былі забітыя 12 чалавек. Нагодай для нападу сталі публікацыі ў часопісе карыкатур на прарока Мухамеда. 9 студзень тэрарыст Амед Кулібалі узяў у закладнікі больш за 20 чалавек у адным з супермаркетаў французскай сталіцы і забіў чатырох з іх. Такім чынам ён спрабаваў дамагчыся спынення аперацыі ў злове падазраваных у нападзе на Charlie Hebdo. У выніку штурму крамы Кулібалі быў ліквідаваны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках