24 красавiка 2024, Серада, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніка ФСБ Расеі арыштавалі ў Літве за шпіянаж

3
Супрацоўніка ФСБ Расеі арыштавалі ў Літве за шпіянаж

Грамадзянін Расеі 1977 года нараджэння, імя якога не называецца, быў затрыманы 29 красавіка.

Генпракуратура Літвы паведамляе, што ён з'яўляецца супрацоўнікам ФСБ, які праводзіў выведвальныя аперацыі з мэтай пранікнення ў літоўскія ўладныя структуры.

Віленскі акруговы суд 30 красавіка задаволіў хадайніцтва пракурора і змясціў падазраванага пад арышт на тры месяцы, піша ru.DELFI.lt.

«Паводле ацэнкі Дэпартамента дзяржбяспекі пры садзейнічанні Генпракуратуры Літвы ўдалося спыніць чарговую спробу расейскіх выведвальных службаў атрымаць доступ да інфармацыі, якая вядомая толькі кіраўніцтву Літвы. Мэта гэтых дзеянняў - магчымасць маніпулявання і аказання ўплыву на працэс прыняцця Літвой пастаноў на вышэйшым узроўні», - гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Распачатае расследаванне ў адпаведнасці з 2 ч. 119 арт. КК Літвы.

Чалец парламенцкага Камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Арвідас Анушаўскас сказаў, што затрыманне расейскага агента бяспекі - гэта якасна новы момант. Да гэтага часу публічна паведамлялася толькі або аб высылцы з Вільні работнікаў расейскай амбасады з дыпламатычным статусам або аб затрыманні грамадзян Літвы, якія працавалі на замежную выведку.

«У гэтым выпадку затрыманы штатны супрацоўнік, які, зразумелая справа, не меў дыпламатычнага прыкрыцця, проста працаваў на тэрыторыі Літвы, таму і быў затрыманы», - сказаў Анушаўскас.

Нагадаем, у сакавіку Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы прадставіў справаздачу аб праведзенай у 2014 годзе працы. У ліку іншых раздзелаў, якія ў асноўным прысвечаныя Расеі і яе палітыцы, якая прадстаўляе небяспеку для Літвы ў розных сферах, ёсць і раздзел, прысвечаны Беларусі, «Пагрозы з боку беларускіх службаў выведкі і бяспекі». У ім адзначаецца, што супраць інтарэсаў Літвы ў 2014 годзе ў краіне актыўна дзейнічалі беларускія службы выведкі і дзяржбяспекі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках