26 красавiка 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт барэля Brent дасягнуў гадавога максімуму

8
Кошт барэля Brent дасягнуў гадавога максімуму

Кошт чэрвеньскіх ф'ючэрсаў нафты маркі Brent падчас таргоў у панядзелак дасягнуў гадавога максімуму, падняўшыся да 67,08 даляра за барэль.

Такім чынам, кошт барэля Brent упершыню з пачатку года перавысіў 67 даляраў. Даражэй барэль Brent таргаваўся толькі ў снежні мінулага года, калі за яго давалі 67,24 даляра, паведамляе BBC.

Дагэтуль кошт ф'ючэрсаў адступіў прыкладна на паўдаляра, склаўшы на 16:40 паводле Менску амаль 66,50 даляра за барэль.

Кошты нафты дэманструюць станоўчую дынаміку на фоне чакання хуткага скарачэння лішку прапановы, а таксама аднаўлення эканамічнага росту ў Кітаі.

У дзеючую рэдакцыю расейскага бюджэту закладзены кошт нафты 50 даляраў за барэль. Пры гэтым у Мінэнэрга мяркуюць, што сярэдні кошт барэля Brent у гэтым годзе складзе прыкладна 60 даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках