20 красавiка 2024, Субота, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спрабаваў расплаціцца кілбасой за крэдыт – трапіў на арышт

39
Спрабаваў расплаціцца кілбасой за крэдыт – трапіў на арышт

Заробак выдалі кілбасой, але спробу заплаціць за крэдыт спыніла міліцыя.

Пра канфуз, што адбыўся некалькі тыдняў таму ў СПК «Жвіранка» ў Віцебскай вобласці распавёў чытач charter97.org Андрэй Бука.

«Заробак ў сельскагаспадарчым комплексе часткова выдалі кілбасамі. Прыйшоў чалавек у банк і паспрабаваў імі ж заплаціць за крэдыт. Быў арыштаваны... Гэта не пачатак рамана, гэта суровая праўда жыцця!» - напісаў ён.

Як асобна удакладніў чытач, гэта адбылося ў Шаркоўшчынскім раёне, у вёсцы Більдзюгі. Прадпрыемства, якое выдала заробак кілбасой, называецца СПК «Жвіранка», а банк, у які прыйшоў чалавек з добрымі намерамі, быў аддзяленнем «Белаграпрамбанка».

«Інфармацыя дакладная. Усё, што я вам расказаў я асабіста правяраў праз свае каналы. Гэта адбылося некалькі тыдняў таму. Імя чалавека не ведаю, а СПК гэты калісьці быў самы багаты, «узорна-паказальны». Нават кампутары на фермах стаялі...» - паведаміў ён.

Як удакладнілі charter97.org у СПК «Жвіранка», заробак пару тыдняў таму сапраўды выдалі кілбасой, аднак дакладнай прапорцыі кілбаснага ўзнагароджання назваць не змаглі.

«Сапраўды не ведаем, ператэлефануеце заўтра. Але дзесьці менш за палову», - паведамілі ў прыёмнай.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках