23 красавiка 2024, aўторак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь забараніла ўвоз птушкі з Расеі

7
Беларусь забараніла ўвоз птушкі з Расеі

Забарона на пастаўкі птушкі з Астраханскай вобласці ўведзеныя ў сувязі са з'яўленнем там выпадкаў птушынага грыпу.

Пра гэта паведаміў дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгаса рэспублікі, піша «Інтэрфакс».

«Паводле інфармацыі Міжнароднага эпізаатычнага бюро, на тэрыторыі Астраханскай вобласці зарэгістраваныя выпадкі захворвання птушак на высокапатагенны грып H5N1», - растлумачылі ва ўстанове.

Абмежаванні тычацца жывых птушак (у тым ліку заапаркавых і цыркавых), мяса, яек, пуху, пёраў, кармоў для птушак, паляўнічых трафеяў, а таксама абсталявання для ўтрымання, забою і разбору птушак.

22 студзеня Рассельгаснагляд выявіў у беларускіх сасісках, якія прадаваліся ў Пскоўскай вобласці, генетычны матэрыял віруса афрыканскай чумы свіней.

24 лістапада 2014 Расея абмежавала ўвоз прадукцыі амаль з дзесяці беларускіх прадпрыемстваў, а з 26-га лістапада - яшчэ з васьмі. Міністэрства сцвярджала, што беларускія прадукты не адпавядаюць нормам і патрабаванням заканадаўства Расеі і Мытнага саюза. Часткова забарона была знятая 18 снежня. Пры гэтым пытанне аб зняцці часовых абмежаванняў на пастаўку прадукцыі васьмі прадпрыемстваў, у якой быў выяўлены вірус афрыканскай чумы свіней, пакуль не разглядаецца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках