25 красавiка 2024, Чацвер, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя паставіць Катару знішчальнікі Rafale на $7 мільярдаў

5
Францыя паставіць Катару знішчальнікі Rafale на $7 мільярдаў
ФОТА: AP

Францыя ўклала кантракт з Катарам на пастаўку 24 знішчальнікаў Rafale агульным коштам $7,02 мільярда.

Чыноўнік у Міністэрстве абароны Францыі распавёў, што таксама французскія вайскоўцы навучаць 36 катарскіх пілотаў і 100 тэхнікаў, піша РБК са спасылкай на Reuters.

Дамова была падпісаная падчас візіту прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда ў Катар. Як чакаецца, Аланд таксама правядзе двухбаковыя сустрэчы з шэрагам рэгіянальных лідараў краін Персідскай затокі.

AP адзначае, што Францыя і Катар маюць шчыльныя эканамічныя сувязі. Французскі энэргетычны гігант Total SA з'яўляецца галоўным гульцом у энэргетычнай галіне чальца АПЕК, а катарскія дзяржаўныя інвестары цікавяцца французскімі кампаніямі, сярод іх, карпарацыі LVMH Moet Hennessy - Louis Vuitton і футбольная каманда Пары Сэн-Жэрмэн.

У красавіку 2015 стала вядома, што Індыя дасягнула прынцыповага пагаднення аб закупцы ў Францыі 36 знішчальнікаў Rafale. У лютым быў падпісаны дакумент аб пастаўках Егіпту 24 знішчальнікаў. Сума кантракту перасягнула $5,7 млрд.

Катар з'яўляецца чальцом кааліцыі, якую ўзначальвае Саудаўская Арабія, кааліцыя ваюе ў Емене супраць паўстанцаў-хусітаў. Штодня сілы кааліцыі наносяць авіяўдары па пазіцыях шыітаў. Таксама Катар, як і Францыя, уваходзіць у кааліцыю пад кіраўніцтвам ЗША, якія змагаліся з групоўкай «Ісламская дзяржава» ў Сірыі ды Іраку.

Rafale - французскі шматмэтавы знішчальнік чацвёртага пакалення, распрацаваны французскай кампаніяй «Dassault Aviation».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках