Супрацоўнікі АБСЕ патрапілі пад абстрэл на Данбасе
- 4.05.2015, 21:45
- 15,544
Назіральнікі АБСЕ 2 траўня патрапілі пад абстрэл у Пясках пад Данецкам, Аўдзееўцы, а таксама на ўсходзе ад Шырокіна (блізу Марыупаля).
"У кантраляваных урадам Пясках (13 км на паўночны захад ад Данецка), чатыры 82-мм мінамётныя набоі патрапілі ў жвіровы насып паблізу ад СMM. СММ пакінулі месца цэлымі, як толькі сітуацыя дазволіла", - гаворыцца ў справаздачы СММ АБСЕ за 3 траўня, апублікаванай у панядзелак, піша korrespondent.net.
Неўзабаве пасля першага інцыдэнту ў Аўдзееўцы (14 км на паўночны захад ад Данецка), тая ж каманда СMM пачула залпы 152-мм артылерыйскіх гармат, набоі ад якіх пачалі выбухаць паблізу.
Таксама падчас перасоўвання на ўсход у Шырокіна (20 км на ўсход ад Марыупалю), у аўтамабіль СMM трапіла куля са стралковай зброі. Стрэл быў ажыццёўлены з паўночнага захаду ад размяшчэння назіральнікаў.
У цэлым жа, адзначаецца ў справаздачы, назіральнікі СММ АБСЕ зафіксавалі каля данецкага аэрапорта 698 выбухаў, якія дасягнулі піку паміж 12.45 і 17.00 (271 выбухаў).
"З зброі ўжываліся цяжкія мінамёты і артылерыя, цяжкія кулямёты, стралковая зброя і асноўныя баявыя танкі (АБТ)", - гаворыцца ў справаздачы.