28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макарэвіч зняўся ва ўкраінскім роліку да Дня Перамогі

18

Украінскі тэлеканал СТБ выпусціў ролік «Каб памяталі» да Дня Перамогі, у якім зняўся расейскі музыка Андрэй Макарэвіч.

Пра гэта паведамляе «Укринформ».

«У які момант Гітлер наважыў, што яму ўсё сыдзе з рук? У 1938 годзе, калі ён напаў на Чэхаславакію, а свет гэтага нібыта і не заўважыў? Або ў 1939-м, калі Савецкі Саюз падпісаў з Нямеччынай пакт аб ненападзе - і яны ўдваіх разбілі Польшчу? Якія краіны думалі, што іх гэта не закране. Хто назіраў з-за акіяну. У выніку ўсяго гэтага свет страціў 54 мільёны чалавек», - сказаў ён у сваім звароце.

Расейскі паэт, спявак, кампазітар, тэлевядучы, арганізатар і шматгадовы лідар рок-гурту «Машына времени» Андрэй Макарэвіч вядомы сваёй перакананай дэмакратычнай і антытаталітарнай пазіцыяй. Ён неаднаразова выступаў у падтрымку Украіны і супраць агрэсіўнай палітыкі Крамля.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках