28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ленінградскай вобласці школьнікі закідалі камянямі вязня канцлагера

57
У Ленінградскай вобласці школьнікі закідалі камянямі вязня канцлагера
АНАТОЛЬ ФЯДОТАЎ
ФОТА: 47NEWS

У пасёлку Важыны Ленінградскай вобласці трое школьнікаў малодшага ўзросту закідалі камянямі 77-гадовага вязня нацысцкага канцлагера Анатоля Фядотава, калі ён вяртаўся дадому.

Пра гэта ўвечары у панядзелак, 4 траўня, паведаміў рэгіянальны партал 47news.

Як піша 47news, вязень фінскага канцлагера пад Петразаводскам вяртаўся дадому з адміністрацыі пасёлка Важыны. Там прайшло ўручэнне медалёў «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». Ішоў ён з цяжкасцю, так як некалькі гадоў таму перанёс складаную аперацыю на назе. Акрамя гэтага, у яго праблемы са слыхам.

На яго напалі некалькі вучняў другога класа мясцовай школы. Яго закідвалі камянямі цягам трохсот метраў, пакуль ён ішоў да адрыны, дзе корміць дваровую сабаку.

З балкона на школьнікаў крыкнула пажылая жонка Фядотава. У адказ на заўвагу адзін з іх паказаў азадак.

«Закідалі 77-гадовага глухога і кульгавага старога камянямі. Ён ніколі дрэннага слова нікому не скажа. Мой дзед быў дзіцем у лагеры ў фашыстаў, галадаў. Для таго, каб захаваць яму жыццё, яго дзядуля ахвяраваў свой паёк. Мне крыўдна і горка ўсведамляць, наколькі нявыхаванымі і жорсткімі могуць быць дзеці», - напісала ў сябе «Вконтакте» ўнучка пацярпелага Вольга Ермакова.

Паводле звестак 47news, школьнікі былі апытаныя і з імі была праведзеная выхаваўчая гутарка. Высветлілася, што значэння слова «вязень» дзеці не ведаюць. У Важынскай школе нядаўна быў адкрыты «Музей баявой славы». Са слоў калегаў дырэктара Важынскі школы Вольгі Масквіной, яна цяпер знаходзіцца ў прыгнечаным стане і кантактаваць з журналістамі не можа.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках