29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Братам Навальным прысудзілі праваабарончую прэмію

1
Братам Навальным прысудзілі праваабарончую прэмію
ФОТА: REUTERS

Браты Аляксей і Алег Навальны ганараваныя прэстыжнай праваабарончай узнагародай ад арганізацыі «Платформа еўрапейскай памяці і сумлення».

«Прэмія ўручаецца людзям, якія супрацьстаяць таталітарызму, адстойваючы ідэі дэмакратыі, вяршэнства закона і правоў чалавека. Мэта прэміі - прыцягнуць увагу да змагароў з антыдэмакратычнымі рэжымамі і ахвярамі палітычных рэпрэсій», - гаворыцца ў паведамленні на сайце арганізацыі.

Сябры «Платформы» сёлета аддалі свае галасы за братоў Навальны «ў знак прызнання іх асабістай мужнасці і барацьбы за асноўныя дэмакратычныя свабоды і каштоўнасці».

«Платформа еўрапейскай памяці і сумлення» была створаная 14 кастрычніка 2011 г. у Празе на сустрэчы прэм'ер-міністраў краін Вышаградскай групы (Вугоршчыны, Польшчы, Славакіі і Чэхіі). «Платформа» аб'ядноўвае 48 дзяржаўных і прыватных інстытутаў з 18 краін (13 краін-сябраў ЕЗ, а таксама Украіны, Малдовы, Ісландыі, Канады і ЗША). Сябры арганізацыі ставяць сваёй задачай барацьбу з экстрэмізмам, нецярпімасцю і антыдэмакратычнымі рухамі.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе 6 траўня ў Будапешце.

Фонд барацьбы з карупцыяй, створаны Аляксеем Навальным, вядомы сваімі расследаваннямі ў дачыненні да бізнэсу і маёмасці высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў.

Таксама Навальный патрабуе ратыфікаваць 20 артыкул Канвенцыі ААН супраць карупцыі аб увядзенні ў крымінальны кодэкс складу злачынства - «незаконнае ўзбагачэнне» ў дачыненні да службовых асоб. Гэтая ініцыятыва набрала 100 тысяч галасоў расейцаў, але ва ўладзе падтрымкі не знайшла.

На ўзнагароджанне не прыедуць

Браты Навальныя не змогуць прысутнічаць на цырымоніі. Аляксей Навальны не мае права пакідаць краіну, Алег знаходзіцца ў калоніі агульнага рэжыму, адбываючы пакаранне па так званай справе Іў Рашэ.

У канцы 2014 года Навальныя былі прызнаныя вінаватымі ў крадзяжы больш за 26 мільёнаў рублёў у кампаніі «Іў Рашэ», а таксама легалізацыі больш за 21 мільёна рублёў. Аляксей і Алег сваю віну адмаўлялі, называючы справу палітычна матываванай. Прадстаўнікі кампаніі «Іў Рашэ» таксама заяўлялі, што не маюць прэтэнзій да братоў Навальных.

Абвінавачванне грунтавалася на паказаннях былога кіраўніка расейскага прадстаўніцтва «Іў Рашэ», які пазней не прызнаў сябе пацярпелым і пакінуў Расею.

Алег Навальны па прыгаворы суда правядзе ў калоніі 3,5 года. Аляксей атрымаў умоўнае пакаранне з выпрабавальным тэрмінам пяць гадоў.

3 сакавіка стала вядома, што браты Навальныя не патрапілі пад эканамічную амністыю. У Масдзяржсудзе гэта патлумачылі тым, што яны не кампенсавалі прычыненую шкоду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках