29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтагаз» павялічыў пазоўныя патрабаванні да «Газпрому» да $16 мільярдаў

1
«Нафтагаз» павялічыў пазоўныя патрабаванні да «Газпрому» да $16 мільярдаў

Украінская кампанія хоча дамагчыся ад «Газпрома» кампенсацыі за недаплату транзітнага тарыфу з 2010 года

«Нафтагаз Украіны» 30 красавіка 2015 года падаў у Стакгольмскі арбітраж пазоўныя патрабаванні на 10 млрд даляраў. У рамках арбітражу супраць «Газпрома» паводле кантракту на транзіт газу, павялічыўшы тым самым агульную суму па двух пазовах да 16 млрд даляраў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні НАК «Нафтагаз Украіны», піша УНІАН.

У кампаніі нагадалі, што гэты арбітраж быў пачаты пасля падачы «Нафтагазам» адпаведнага хадайніцтва 13 кастрычніка 2014.

Таксама ў кампаніі нагадалі, што ў канцы студзеня 2015 «Нафтагаз» ужо падаваў пазоўныя патрабаванні супраць «Газпрома» ў арбітраж па кантракце на пастаўку газу.

«Абодва арбітражы з'яўляюцца часткай шырокамаштабных захадаў, накіраваных на адкрыццё для канкурэнцыі рынкаў транзіту і збыту газу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і спыненне злоўжывання «Газпромам» сваім дамінуючым становішчам на гэтых рынках», - адзначаецца ў паведамленні НАК.

«Нафтагаз», як адзначаецца ў паведамленні, хоча дамагчыся ад «Газпрома» кампенсацыі за недаплату транзітнага тарыфу з 2010 года. Акрамя таго, у пазоўным патрабаванні «Нафтагаз» заяўляе аб невыкананні абавязанняў «Газпрома» ў аб'ёмах транзіту газу праз Украіну, які з 2010 года няўхільна падае.

«Грашовыя патрабаванні «Нафтагаза» да «Газпрому» ў арбітражы па кантракце на транзіт газу складаюць агулам больш за 10 млрд даляраў ЗША, - гаворыцца ў паведамленні «Нафтагаза». - Агульная сума грашовых патрабаванняў «Нафтагаза» да «Газпрома» па двух арбітражах цяпер ужо перавышае 16 млрд даляраў».

Інтарэсы НАК «Нафтагаз Украіны» ў Стакгольмскім арбітражы прадстаўляе нарвежская юрыдычная фірма Wikborg Rein.

Нагадаем, расейскі газавы манапаліст «Газпром» патрабуе ад НАК «Нафтагаз Украіны» ў Стакгольмскім арбітражы вяртання 23,837 млрд даляраў. За недабор Украінай кантрактных аб'ёмаў газу з 2012 года, а таксама за недаплату, на думку расейскай кампаніі, за пастаўкі «блакітнага паліва» ў 2014 годзе.

Транзіт расейскага газу ў краіны Еўрапейскага Звязу праз тэрыторыю Украіны за 2014 знізіўся ў параўнанні з 2013 годам на 29,1% - да 59,4 млрд куб. м.

Згодна з транзітным кантрактам паміж Украінай і Расеяй, «Газпром» абавязаны штогод прапампоўваць праз тэрыторыю Украіны не менш як 110 млрд кубаметраў прыроднага газу.

У кастрычніку 2014 НАК «Нафтагаз Украіны» звярнуўся ў Стакгольмскі арбітраж для перагляду кантракту на транзіт газу з расейскім «Газпрамам», а таксама для кампенсацыі сродкаў за недастатковыя аб'ёмы яго прапампоўвання праз Украіну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках