29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтагаз» перавёў «Газпрому» яшчэ $40 мільёнаў

«Нафтагаз» перавёў «Газпрому» яшчэ $40 мільёнаў

НАК «Нафтагаз Украіны» перавёў ААТ «Газпром» яшчэ $40 млн у кошт папярэдняй аплаты за пастаўкі прыроднага газу ў траўні.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Украіна» ў прэс-службе кампаніі.

«Сёння заплацілі «Газпрому» $40 млн», - адзначылі ў дзяржхолдынгу.

Як паведамлялася, «Нафтагаз Украіны» з пачатку траўня падвоіў імпарт газу з Расеі. Калі ў апошнюю дэкаду красавіка «Нафтагаз» атрымліваў у сярэднім па 11 млн куб. м газу ў суткі, то ў першыя тры дні траўня імпартуе ўжо па 18-20 млн куб. м.

Паводле разлікаў Агенцтва газавай інфармацыі (АГІ), на раніцу 5 траўня ў «Нафтагаза» застаецца амаль 100 млн куб. м папярэдне аплачаных аб'ёмаў газу ад «Газпрома».

Украіна ў студзені-красавіку 2015 імпартавала з РФ 2,451 млрд куб. м, у тым ліку у красавіку – 0,295 млрд куб. м.

Паводле звестак Дзяржстату Украіна ў 2014 годзе імпартавала з РФ і Еўропы 19 млрд 465,95 млн куб. м газу на $5 млрд 694,636 млн, у тым ліку з Еўропы - 5 млрд 16,095 млн куб. м на $1 млрд 754,516 млн, з РФ - 14 млрд 449,855 млн куб. м на $3 млрд 940,119 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках