26 красавiка 2024, Пятніца, 8:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Паланскі атрымаў узнагароду «Супраць плыні» польскага кінафестывалю

3
Раман Паланскі атрымаў узнагароду «Супраць плыні» польскага кінафестывалю

Кінарэжысёр Раман Паланскі ў польскім Кракаве атрымаў узнагароду «Супраць плыні» VIII фестывалю інды-фільмаў Off-Camera Film Festival.

Пра гэта паведамляе gazeta.ru са спасылкай на The Hollywood Reporter.

Узнагароду ўручаюць за «мастацкую незалежнасць і стварэнне ўласнай нішы ў мастацтве». Раману Паланскаму гэтую прэмію ўручылі з фармулёўкай «за наданне амерыканскаму кіно еўрапейскай недаказанасці і арыгінальнасці, а еўрапейскаму кіно - амерыканскай павагі да аўдыторыі, дысцыпліны ды прафесіяналізму».

Раману Паланскаму давядзецца вярнуцца ў Кракаў ўжо 22 траўня - тады адбудзецца суд аб магчымай экстрадыцыі рэжысёра ў ЗША.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках