2 траўня 2024, Чацвер, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Схованку Марка Твэна знайшлі ў Каліфарнійскім універсітэце

Схованку Марка Твэна знайшлі ў Каліфарнійскім універсітэце

Тайнік з лістамі амерыканскага пісьменніка Марка Твэна выявілі выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Бэрклі.

Рукапісы – гэта журналісцкія калонкі, напісаныя ім у 1865-1866 гадах. Не ўсе з 110 матэрыялаў падпісаныя, але на іх аўтарства паказвае своеасаблівы стыль і почырк апавядальніка, піша Lenta.ru.

Выданне тлумачыць, што лісты належаць да таго перыяду, калі Марк Твэн жыў у Сан-Францыска і пісаў нататкі для мясцовых газет, рассылаючы іх поштай. У адным са знойдзеных тэкстаў ён параўноўвае начальніка гарадской паліцыі з сабакам, які ганяцца за сваім хвастом, а чыноўнікаў абвінавачвае ў махлярстве.

«Гэта асаблівы перыяд у ягоным жыцці. Ён абсалютна свабодны, не абцяжараны шлюбам і чым-небудзь яшчэ, можа выказваць ці не выказваць уласнае меркаванне. Гэта цудоўныя для чытання рэчы, дзіўна, што яны захаваліся», - пракаментаваў прадстаўнік універсітэта Боб Хэрст, які вывучае рукапісы.

Аўтар кніг пра прыгоды Тома Соера і Гекльбэры Фіна пераехаў у Сан-Францыска ў 1864 годзе, калі яму было 29 гадоў. Супрацоўніцтва з газетамі дапамагло дамагчыся першага літаратурнага поспеху - ягоны гумарыстычны аповед «Знакамітая жаба-скакуха з Калавераса» перадрукоўваўся ва ўсёй краіне. У 1866 Твэн быў адпраўлены на Гаваі і прывёз адтуль мноства падарожных нататак, якія чытачы сустрэлі з энтузіязмам. Маладому журналісту сталі прапаноўваць праводзіць лекцыі і аплачваць паездкі за мяжу для працы над новымі нарысамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках