2 траўня 2024, Чацвер, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ: Краіны ЕЗ не павінны паддавацца на шантаж агрэсара

Даля Грыбаўскайтэ: Краіны ЕЗ не павінны паддавацца на шантаж агрэсара
ФОТА: LRP.LT

Расейская агрэсія і постсавецкі імперыялізм з'яўляюцца найбольшай пагрозай для Еўропы сёння.

Пра гэта заявіла прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ, паведамляе "Европейская правда" з спасылкаю на TVN24.

«Сёння, як частка свабоднай і дэмакратычнай Еўропы, мы не павінны паддавацца на шантаж агрэсара», - адзначыла яна.

«Мы не можам пагадзіцца з падбухторваннем да новай вайны і святкаваць заваёву тэрыторыі Украіны пад дэманстрацыю мускулаў расейскага войска, наведваючы парад у Маскве», - падкрэсліла Грыбаўскайтэ.

Са слоў прэзідэнта Літвы, маральным абавязкам Еўропы з'яўляецца барацьба супраць усялякай формы агрэсіі, нянавісці, і кожнай спробы акупаваць іншыя краіны.

«Наш абавязак палягае ў абароне міру, дэмакратыі і свабоды еўрапейскіх народаў, каб пераканацца, што балючы ўрок гісторыі - Галакост, нечалавечая жорсткасць, агрэсія і прымусовы падзел Еўропы ніколі не паўторыцца», - падкрэсліла яна.

Як адзначыла Грыбаўскайтэ, расейская агрэсія і постсавецкі імперыялізм з'яўляюцца найбольшай пагрозай для Еўропы сёння.

«Цяпер мы маем справу з той жа агрэсіяй ды імперскімі намерамі, як 70 гадоў таму, і мы павінны абараняць нашы каштоўнасці і прынцыпы ад дзяржавы, якая з'яўляецца сталым чальцом Рады Бяспекі ААН», - падкрэсліла яна.

«Мы ніколі не можам дазволіць, каб хтосьці руйнаваў тое, што было дасягнута за кошт замірэння, інтэграцыі і цяжкай працы Еўропы», - дадала прэзідэнтка Літвы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках