2 траўня 2024, Чацвер, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нерухомасць у цэнтры Масквы»: заглухлы танк «Армата»

31

Расейскі танк новага пакалення, які заглух на генеральнай рэпетыцыі парада Перамогі ў Маскве, стаў падставай для жартаў і кпінаў.

Расейскі танк Армата Т-14 заглух падчас генеральнай рэпетыцыі парада Перамогі ў чацвер на Чырвонай плошчы. Менавіта гэты танк новага пакалення павінен быў стаць цвіком святочнай праграмы 9 траўня ў Маскве, піша korrespondent.net.

Танк заглух наўпрост насупраць Маўзалею. Так ён прастаяў на плошчы ўсю рэпетыцыю. У рэпетыцыі дыктар назваў прыпынак танка запланаваным. Ён запэўніў, што такім чынам была прадэманстраваная эвакуацыя вайсковай тэхнікі.

Пасля таго, як з плошчы прыбралі ачапленне, гледачы сталі фатаграфавацца з танкам. Паводле звестак РБК, пазней ён змог пакінуць плошчу без дапамогі спецтэхнікі. Але са звестак «Маскоўскага камсамольца», танк прастаяў на плошчы, пакуль яго не адбуксавала спецтэхніка.

Сацыяльныя сеткі ўзарваліся фотажабамі, мемамі, дэматыватарамі на тэму забытай «Арматы».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках