3 траўня 2024, Пятніца, 13:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дональд Туск разлічвае, што Дэвід Кэмеран пакіне Брытанію ў ЕЗ

Дональд Туск разлічвае, што Дэвід Кэмеран пакіне Брытанію ў ЕЗ
ФОТА: PAP

Вялікабрытанія адыгрывае ключавую ролю ў фармаванні і падтрымцы агульных прынцыпаў Еўропы, мяркуе кіраўнік Еўрапейскай рады.

Дональд Туск разлічвае, што Вялікабрытанія застанецца ў складзе Еўразвязу, нягледзячы на жаданне Дэвіда Кэмерана правесці рэферэндум аб сяброўстве краіны ў ЕЗ.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Reuters.

"Я глыбока перакананы ў тым, што не існуе найлепшага жыцця за межамі ЕЗ для кожнай краіны. Паляпшэнне ЕЗ знаходзіцца ў інтарэсах не толькі Вялікабрытаніі, але і кожнага сябра звязу", - сказаў Туск.

Са слоў Туска, Вялікабрытанія адыгрывае ключавую ролю ў фармаванні і падтрымцы агульных прынцыпаў Еўропы.

Ён акцэнтаваў увагу на патрэбе захаваць канкурэнтную эканоміку, эфектыўны адзіны рынак і свабодны гандаль.

Як паведамлялася, Кэмеран пасля перамогі кансерватараў на выбарах пацвердзіў намер у 2017 годзе правесці рэферэндум што да сяброўства краіны ў ЕЗ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках