20 красавiка 2024, Субота, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Ірака знайшлі цела паплечніка Хусэйна Тарыка Азіза

Улады Ірака знайшлі цела паплечніка Хусэйна Тарыка Азіза
Тарык Азіз
Фотa: Reuters

Цела Азіза прапала ў аэрапорце Багдаду, адкуль яго павінны былі адправіць у Ярданію для пахавання.

Улады Ірака здолелі выявіць цела памерлага тыдзень таму Тарыка Азіза, які знік у аэрапорце Багдаду. Пра гэта паведаміў адвакат сям'і былога ірацкага віцэ-прэм'ера.

Азіз, прысуджаны ў 2010 годзе да смяротнага пакарання, 5 чэрвеня памёр на 80-м годзе жыцця ў горадзе Насірыя.

Раней дачка Азіза Зейнаб заявіла, што цела бацькі 11 чэрвеня прапала ў міжнародным аэрапорце Багдаду, адкуль яго павінны былі адправіць у Ярданію для пахавання.

"Урад вярнуў цела, якое знаходзілася ў невядомых", - заявіў адвакат Бадзі Арэф Эзат, не ўдакладняючы падрабязнасцяў інцыдэнту.

Азіз цягам многіх гадоў быў адной з ключавых фігур у ірацкім кіраўніцтве і адзіным хрысціянінам у найбліжэйшым атачэнні былога прэзідэнта Ірака Садама Хусэйна, павешанага паводле прысуду 30 снежня 2006 года. У красавіку 2003 года Азіз добраахвотна здаўся амерыканскаму камандаванню ў Іраку.

У кастрычніку 2010 года суд вырак Азіза да смяротнага пакарання праз павешанне за ўдзел у расправах у 1999 годзе над палітычнымі рухамі мусульман-шыітаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках